Баля́сіны, балясы[1] (ад стар.-грэч.: βαλαύστιον — кветка дзікага граната) у архітэктуры — невысокія фігурныя слупкі ў выглядзе калон (часам з разьбяным дэкорам), якія падтрымліваюць парэнчы агародж балконаў, усходаў, парапета і інш, элемент балюстрады.
Вырабляюцца з дрэва, каменя, металу, мармуру, бетону і інш. Таксама могуць мець выгляд у адной плоскасці.
Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.