wd wp Пошук:

Балометр

Павуцінневы балометр для рэгістрацыі фонавага касмічнага выпраменьвання

Балометр — прылада для вымярэння энергіі электрамагнітнага выпраменьвання. Асноўная частка — тэрмаадчувальны элемент, электрасупраціўленне якога мяняецца пад уздзеяннем выпраменьвання. Бываюць балометры металічныя (тонкія чэрненыя металічныя плёнкі), паўправадніковыя і дыэлектрычныя (слаі сегнетазэлектрыкаў або аксідаў тытану ці крэмнію). Створаны звышправодныя балометры. Памеры і формы адчувальнага элемента вызначаюцца прыродай крыніцы выпраменьвання; для спектральных вымярэнняў вырабляецца з 2 аднолькавых палосак (выпрамяненне накіроўваецца толькі на адну). Выкарыстоўваюцца ў інфрачырвонай спектраметрыі, радыё- і піраметрыі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Датчыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Электронныя кампаненты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Прыборы
Катэгорыя·Вымяральныя прыборы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1878 годзе