wd wp Пошук:

Баламбер

Баламбер (лац.: Balamber) — цар гунаў другой паловы IV стагоддзя.

Баламбер згадваецца толькі ў гісторыка Іардана у яго працы «Гетыка». Ён расказвае, што Баламбер з войскам напаў на остготаў і неўзабаве скарыў іх. Сярод прычын гэтага нападу Іардан называе вестку пра раненне караля остготаў Германарыха і ўкрыжаванне Віцімірам караля антаў Божа з сынамі і сямюдзесяццю старэйшынамі[1].

Аднак па думцы Е. Ч. Скржынскай, звесткі пра Баламбера здаюцца гістарычна малаімавернымі, бо ёсць сур’ёзныя разыходжанні з аповедам «Рымскай гісторыі» Аміяна Марцэліна[2].

Зноскі

  1. Иордан. «Гетика», 245—249. Перевод Е. Ч. Скржинской.
  2. Комментарий 390 к «Гетике».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 313 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 378 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гуны