wd wp Пошук:

Бакінскі Міжнародны Фестываль Мсціслава Растраповіча

Міжнародны фестываль Мсціслава Растраповіча (азерб.: Mstislav Rostropoviç adına Beynəlxalq musiqi festivalı) — асновай гэтай падзеі паслужыў фестываль у 2006 годзе ў Баку, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча[1]. Пачынаючы з 2007 года, у снежні ў Баку праводзіцца фестываль, прысвечаны вялікаму бакінцу Мсціслава Растраповічу. У якасці арганізатараў фестывалю выступаюць Міністэрства культуры і турызму Азербайджана, фонд Мсціслава Растраповіча, і фонд Гейдара Аліева. Штогод для ўдзелу ў фестывалі ў Баку прыбывае вялікая колькасць вядомых музыкантаў і выканаўцаў. Гледачы могуць атрымаць асалоду ад выступлення стыпендыятаў фонду Мсціслава Растраповіча. Канцэрты, якія праводзяцца ў рамках фестывалю, праходзяць на лепшых сцэнах горада [2].

Зноскі

  1. У Баку пройдзе V Міжнародны фестываль Мсціслава Растраповіча (руск.)
  2. Праграма міжнароднага фестывалю Растраповіча ў Баку (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя фестывалі Азербайджана
Катэгорыя·Музычныя фестывалі паводле алфавіта