wd wp Пошук:

Бактэрыяльныя споры

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Споры. Споры (грэч.: σπορά, σπόρος — сяўба, пасеў, семя) бактэрый — рэпрадуктыўныя клеткі, што знаходзяцца ў спакоі.

Калі ўмовы для жыцця бактэрый у месцах іх рассялення па тых або іншых прычынах пагаршаюцца (становіцца занадта холадна або суха ці расходуюцца ўсе пажыўныя рэчывы), некаторыя бактэрыі пераходзяць у своеасаблівую форму існавання. Для гэтага ўнутры іх клетак вакол храмасомы і невялікай колькасці цытаплазмы, якая да яе прылягае, утвараецца вельмі тоўстая абалонка. Пасля гэтага клетка разбураецца, а пакрытая абалонкай храмасома застаецца. Гэты стан бактэрый называецца бактэрыяльнай спорай. У стане споры бактэрыі не дыхаюць і не жывяцца, але пры гэтым застаюцца жыццяздольнымі сотні гадоў. Трапіўшы ва ўмовы, спрыяльныя для жыцця бактэрый, такія споры зноў становяцца звычайнымі клеткамі.

Бактэрыяльныя споры характарызуюцца паніжаным узроўнем метабалізму і асобнай ультраструктурнай арганізацыяй. Утвараюцца ў канцы жыццёвага цыкла. Асноўныя функцыі — рэпрадукцыя і (або) захаванне бактэрый у неспрыяльных умовах навакольнага асяроддзя. Устойлівыя да высокіх тэмператур, радыяцыі, высушвання, уздзеяння растваральнікаў і іншых неспрыяльных фактараў, што выклікаюць гібель вегетатыўных клетак. У пажыўным асяроддзі споры прарастаюць і даюць пачатак новым вегетатыўным бактэрыяльным клеткам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Бактэрыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum