wd wp Пошук:

Бакашыйныя чарапахі

Бакашыйныя чарапахі (Pleurodira) — падатрад паўзуноў.

Падатрад аб’ядноўвае 2 сямействы: змеяшыйныя чарапахі (Chelidae) і пеламедузавыя (Pelomedusidae), 13 родаў, каля 50 відаў.

Даўжыня панцыра 30-77 см, шыя доўгая, могуць выгінаць яе ўбок і закладваць пад панцыр. Ногі пераважна пляскатыя, на пальцах плавальныя перапонкі.

Пашыраны ў прэсных водах Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, астравоў Мадагаскара і Новай Гвінеі.

Кормяцца дробнымі рыбамі.

Мяса і яйцы некаторых відаў выкарыстоўваюць у ежу.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чарапахі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта