wd wp Пошук:

Пеламедузавыя

Пеламедузавыя, пеламедузы (Pelomedusidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.

Вядома 5 родаў, 19 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, в-ве Мадагаскар. Жывуць у прэсных вадаёмах. Найбольш вядомая і буйная — арау, або тартаруга (Podocnemys expansa) з тропікаў Паўднёвай Амерыкі.

Даўжыня панцыра ў самак да 80 см, маса цела да 50 кг; самцы драбнейшыя. Шыя карогкая, можа з галавой хавацца збоку пад панцырам, У брушным шчыце 11 касцявых пласцінак.

Кормяцца дробнай рыбай, земнаводнымі, пладамі.

Адкладваюць больш за 100 яец.

Аб’ект промыслу.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чарапахі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта