wd wp Пошук:

Багуціцкі сельсавет

Багу́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — горад Ельск (не ўваходзіў у склад).

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Багуцічы. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна, 26 кастрычніка 1989 года — у горад Ельск (не ўваходзіў у склад). Скасаваны 1 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Рамязоўскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 776 чалавек[2], з іх 89,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,4 % — немцы, 2,3 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 7 вёсак: Багуцічы, Боўгарка, Вішанькі, Востраў, Дзвіжкі, Забоззе, Шарын.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 280 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе