Багдзі́[1] (трансліт.: Bahdzi, руск.: Богди) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.
У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Караліне Струмбіла. Шляхецкая ваколіца, пражывалі 22 сям’і. У 1836 г. прыватная вёска, 7 двароў, 22 жыхары, шляхецкая ваколіца, 10 двароў, 48 жыхароў. У 1914 г. 9 двароў, 40 жыхароў.