wd wp Пошук:

Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага

Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага — бібліятэка ў Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Заснавана ў лістападзе 1944 года па рашэнні Бабруйскага аблвыканкама № 35 ад 5 верасня 1944 года як абласная бібліятэка імя М. Горкага. Першапачаткова размяшчалася ў двух памяшканнях драўлянага Дома настаўніка, насупраць выставачнай залы на вуліцы Сацыялістычнай. 5 студзеня 1945 года запісаўся першы чытач[1].

У 1946 годзе бібліятэка пераехала ў іншае памяшканне плошчай у 92 м² па вуліцы Інтэрнацыянальнай. У бібліятэцы працаваў абанемент, чытальная зала, метадычны кабінет[1].

У 1949 годзе Бабруйскі аблвыканкам перадаў бібліятэцы двухпавярховы каменны асабняк па вуліцы Савецкай, 64. У гэтым жа будынку размясцілася дзіцячая бібліятэкі імя Н. К. Крупскай[1].

Распараджэннем Міністэрства культуры СССР ад 20 сакавіка 1954 года № 2197—17 абласная бібліятэка была ліквідавана і заснавана Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка[1].

У красавіку 1959 года бібліятэка пераехала ў пераабсталяваны будынак вуліцы Савецкай, дзе знаходзіцца ў ім па цяперашні час[1].

Фонды

Асноўным бібліятэчна-інфармацыйным рэсурсам бібліятэкі застаецца бібліятэчны фонд, які ўключае выданні ў розных фарматах і на розных носьбітах: кнігі, перыёдыку, аўдыёвізуальныя і электронныя дакументы. Агульны фонд бібліятэкі (2009) каля 93,1 тыс. экз.[2], кніжны (2017) — 75 638 экз. Бібліятэка абслугоўвае каля 6670 карыстальнікаў[1]. З 2008 года ў складзе бібліятэкі аддзел па абслугоўванні інвалідаў па зроку і пажылых людзей (фонд больш за 6,1 тыс. экз.). Бібліятэка з’яўляецца інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам горада, метадычным цэнтрам для 11 бібліятэк, якія ўваходзяць у яе сістэму. Мае цэнтр прававой інфармацыі (з 2003).

Дзейнасць

Дзейнічае клуб творчай моладзі «Крэатыў» (з 2007).

Вядзе краязнаўчую работу, выпускае буклеты, брашуры ў серыях «Бабруйск прамысловы», «Бабруйск літаратурны», «Бабруйск гістарычны», бібліяграфічныя паказальнікі «Знаёмыя вуліцы, забытыя назвы», «Гісторыя ў асобах», «Горад мой, ты песня і легенда». Да 200-годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча і да Міжнароднага фестывалю нацыянальнай драматургіі падрыхтавала экспазіцыю «Я, выхаванец Бабруйскага павета…» у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча і выдала аднайменную брашуру.

У рамках краязнаўчай праграмы «Спазнай свой горад» (20162017) створаны лекторый «Краязнаўчая субота» для правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 630-годдзю Бабруйска[1].

Актыўна ўдзельнічае ў гарадскіх культурных мерапрыемствах.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 ЦГБ им. М.Горького
  2. Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Савецкая вуліца (Бабруйск)
Катэгорыя·1944 год у Бабруйску
Катэгорыя·Бібліятэкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культура Бабруйска
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта