wd wp Пошук:

Баба-Яга

І. Білібін "Баба-Яга"

Ба́ба-Яга́, Ба́ба-Юга́[1], Ягіня – у славянскай міфалогіі і фальклоры злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў.

Яна страшная, чорная, старая, раскудлачаная. Жыве ў хатцы на курыных ножках. Ездзіць у ступе, кульбаю ці таўкачом паганяе і замятае след памялом. Як і іншыя падуладныя ёй ведзьмы, яна лётае таксама на мятле, качарзе, лапаце, граблях, мыліцы.

Паводле павер’яў беларусаў, Баба-Яга – касцяная нага і падначаленыя ёй ведзьмы харчуюцца душамі людзей, ад чаго і робяцца паветранымі, лёгкімі, як душы.

Вобраз у мастацтве

Вобраз Бабы-Ягі шырока выкарыстоўваўся творцамі сучасных казак, а з 1990-ых гадоў і рускага фэнтазі. У прыватнасці, вобраз Бабы-Ягі сустракаецца ў Андрэя Беляніна у цыкле твораў «Таемны вышук цара Гароха» і інш. А ў аповесці «Лукамор’е» Андрэя Алівярдзіева ўпершыню ў сучаснай літаратуры асвечаны дзяцінства і юнацтва гэтага персанажу.

Зноскі

  1. Баба-Яга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Міфічныя істоты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара