wd wp Пошук:

БРЫКС

Краіны BRICS: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР
Манмахан Сінгх, Дзмітрый Мядзведзеў, Ху Цзіньтаа і Луіс Інасіу Лула да Сілва

БРЫКС (англ. BRICS) — група з пяці хутка развіваючыхся краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (Brazil, Russia, India, China, South Africa).[1] Скарачэнне BRIC было ўпершыню прапанавана Джымам О’Нейлам, аналітыкам Goldman Sachs, у лістападзе 2001 года ў аналітычнай запісцы банка. Да 2011 года ў адносінах да арганізацыі выкарыстоўвалася абрэвіятура БРЫК. У сувязі з далучэннем ПАР да БРЫК 18 лютага 2011 г., па заяве індыйскага міністра фінансаў з гэтага часу група пачала насіць назву BRICS. На думку Goldman Sachs, да 2050 года сумарна эканомікі краін групы па памеры перавысяць сумарны памер эканомік самых багатых краін свету (Вялікай сямёркі).

Паслядоўнасць літар у слове вызначаецца не толькі мілагучнасцю, але і тым, што само слова ў англійскай транскрыпцыі BRICS падобна да англійскага слова bricks — «цагліны», такім чынам, дадзены тэрмін выкарыстоўваецца ў якасці абазначэння групы краін, за кошт росту якіх будзе забяспечвацца будучы рост сусветнай эканомікі і фондавых рынкаў у прыватнасці.

ВВП БРИКС 2011

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://infobrics.org/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Знешняя палітыка Расіі
Знешняя палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі
Знешняя палітыка Індыі
Знешняя палітыка ПАР
БРЫКC
Знешняя палітыка Бразіліі