wd wp Пошук:

Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа

Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа (ісп.: Región autónoma de la Costa Caribe Sur) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Нікарагуа. Складаецца з 12 муніцыпалітэтаў. Адміністрацыйны цэнтр — Блуфілдс.

Плошча — 27 407 км². Насельніцтва (2012 г.) — 36 9254 чалавек.

Гісторыя

У XVIIXIX ст. большая частка тэрыторыі аўтаномнага рэгіёна ўваходзіла ў склад індзейскай дзяржавы міскіта. Тут сяліліся выхадцы з Ямайкі і Беліза. Пасля ліквідацыі аўтаноміі міскіта ў 1894 г. мясцовае насельніцтва традыцыйна складала апазіцыю ў дачыненні да ўладаў у Манагуа, пасля сандзінісцкай рэвалюцыі падтрымлівалі контрас. У 1987 г. у выніку рэфармавання дзяржаўнага ладу на месцы дэпартамента Селая былі ўтвораны Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа і Аўтаномны рэгіён паўночна-карыбскага ўзбярэжжа.

Кіраванне

Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа з’яўляецца неад’емнай часткай унітарнай і непадзельнай дзяржавы Нікарагуа. Яго жыхары маюць усе правы і абавязкі нікарагуанскіх грамадзян. Аўтаномная прававая сістэма абапіраецца на Канстытуцыю і Статут рэгіёна, закон аб асаблівам рэжыме абшчын карэнных народаў. Галоўны орган кіравання — Рада рэгіёна з 45 дэпутаў, якія з 2007 г. выбіраюцца ў выніку прамога галасавання.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Нікарагуа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96