wd wp Пошук:

Аўсянік шчытападобны

Аўсянiк шчытападобны, Падзёнка шчытападобная (Prosopistoma foliaceum) — від аўсянікаў.

Апісанне

Цела падоўжанае (да 5 мм). Ротавы апарат рэдукаваны. Крылаў 2 пары, пярэднія трохі даўжэй задніх. Брушка падоўжанае, складаецца з 10 сегментаў, на канцы нясе 3 членістых ніцепадобных вырасты, здольныя ўцягвацца. Характэрная асаблівасць лічынкі — зліццё пярэдне- і сярэднеспінкі разам з крылавымі зародкамі ў адзіны шчыт.

Пашырэнне

Арэал вывучаны недастаткова. Вельмі рэдкі еўрапейскі від, лічынкі якога сустракаюцца ў буйных рэках Заходняй і Сярэдняй Еўропы (Гарона, Рэйн, Сена, Мозель, Влтава, Заходняя Дзвіна), а таксама ў Швецыі. Лічынкі гэтага віду адзначаны таксама ў р. Кура.

Лічынкі жывуць у буйных рэках, сярод даламітавых россыпаў на дне. Дарослыя асобіны трымаюцца паблізу вадаёмаў.

Асаблівасці біялогіі

Характэрна наяўнасць дзвюх крылатых стадый — субімага (жывуць ад некалькіх секунд да некалькіх гадзін) і імага (ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак). Крылатыя стадыі не харчуюцца. Пладавітасць — да некалькіх тысяч яец, якія адкладваюцца ў ваду. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі днём хаваюцца ў расколінах і пад камянямі, актыўныя толькі ўначы, жывуць 1-3 гады і праходзяць 25 лінек, сілкуюцца дэтрытам і дробнымі водарасцямі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Аўсянікі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1785 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі