wd wp Пошук:

Аўспіцыі

Себасцьяна Рычы. Карціна Тарквіній Старажытны пытае аўгура Ація Навія (каля 1690 года). Музей Геці.

Аўспі́цыя (лац.: auspicia, ад avis - «птушка», і speculare - «назіраць») - у вузкім сэнсе - варажба аўгураў па паводзінах птушак, адкуль і паходзіць этымалогія, у шырокім - варажба аўгураў увогуле. У гэтым сэнсе выкарыстоўваўся таксама тэрмін augurium ці auspicium ex diris (signis). Аўспіцыі як прадвесці дзяліліся на 5 відаў:

Здзяйсняўшыяся патрыцыямі аўспіцыі былі auspicia patrum, хаця маглі быць здзейснены прыватным чынам без аўгураў (auspicia privata ). Аўспіцыі, якія здзяйсняліся па ініцыятыве вышэйшых магістратаў (раней - цароў, а потым дыктатараў, інтэррэксаў і консульскіх трыбунаў) былі auspicia maiora, а ніжэйшых (курульных эдылаў і квестараў) - minora. Пры парушэнні цішыні ці увогуле пры выяўленні памылкі (vitium) аўспіцыі адмяняліся.

Увогуле, адносіны да аўспіцый былі даволі дваістымі: нягледзечы на тое, што яны былі асвечаны традыцыямі, з вынікамі аўспіцый лічыліся далёка не заўсёды - і самі аўспіцыі рабіліся ўсё больш фармальнай працэдурай. Так, у Валерыя Максіма ў кнізе «Аб лаўных дзяяннях і выслоўях» апісваецца наступны эпізод: перад марскім сражэннем з карфагенянамі ў 249 да н.э. свяшчэнныя куры не сталі дзяўбці зерне, прадракаючы паражэнне; камандаваўшы флотам Публій Клаўдзій Пульхр загадаў выкінуць іх за борт, сказаўшы: «Не жадаюць есці - няхай нап’юцца», і даў сігнал да пачатка боя.

Цыцэрон, абраны аўгурам, у сваёй кнізе «Аб прыродзе багоў» пісаў: «Дзіўна, як могуць два прадказальніка ўстрымацца ад смеха, гледзячы адзін аднаму ў вочы»[1]

Зноскі

  1. De Natura Deorum, Liber II, LI
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэлігія ў Старажытным Рыме
Катэгорыя·Спосабы варажбы