wd wp Пошук:

Аўгуст з Прыма-Порта

Аўгуст з Прыма-Порта — двухмятровая статуя Аўгуста, знойдзеная ў 1863 годзе на віле Лівіі, жонкі імператара Аўгуста.

Віла была выяўлена недалёка ад Рыма на Фламініевай дарозе каля раёне Прыма-Порта. Вілу ў антычныя часы звалі Ad Gallinas Albas. Статуя з’яўляецца копіяй з бронзавага арыгінала, вырабленага па заказе рымскага сената ў 20 годзе да н.э. Мяркуюць, што статуя, у адрозненне ад большасці захаваных выяў Аўгуста, мае партрэтнае падабенства. Вельмі верагодна, што па антычнай традыцыі яна была паліхромнай. У наш час статуя захоўваецца ў ватыканскім музеі К’ярамонці.

Імператар паказаны ў выглядзе палкаводца з жазлом у руцэ. Нагадваючы скульптуры Паліклета некаторай масіўнасцю, выява Аўгуста вызначаецца гераізаванымі і ідэалізаванымі рысамі, увасабленнем волі, энергіі, унутранай стрыманасці асобы.

Гл. таксама

Літаратура

На нямецкай

На французскай

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Ватыкана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Актавіян Аўгуст