wd wp Пошук:

Аўгустс Кірхенштэйнс

Аўгустс Кірхенштэйнс (лат.: Augusts Kirhenšteins; 18 верасня 1872, Мазсалаца — 3 лістапада 1963, Рыга) — латвійскі навуковец, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1940 годзе, старшыня Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР у 19401952 гадах.

Паходзіў з сялянскай сям’і з нямецкімі каранямі. Пасля заканчэння школы ў Рызе вывучаў ветэрынарную медыцыну ў Тарту. У 1905 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыі на тэрыторыі Латвіі.

Атрымаў адукацыю ў Цюрыхскім універсітэце ў галіне медыцыны, пасля чаго выехаў у Сербію, дзе падчас Першай сусветнай вайны служыў лекарам у арміі.

Пасля вяртання ў Латвію заняў ветэрынарны факультэт Рыжскага ўніверсітэта. Акрамя навуковай дзейнасці займаўся грамадска-палітычнымі справамі — быў прыхільнікам сацыял-дэмакратыі, узначальваў Таварыства латвійска-савецкай дружбы.

У 1940 годзе ён быў прызначаны прэзідэнтам Карлісам Улманісам (пад ціскам СССР і асабіста Андрэя Вышынскага) кіраўніком латвійскага ўрада. Актыўна падтрымліваў акупацыю Латвіі Савецкім Саюзам, у выніку чаго заняў пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, якую ён займаў да 1952 года.

Пасля нападу Трэцяга рэйха на СССР ён быў эвакуіраваны ў Маскву, дзе быў прызначаны намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР.

У 19451962 гадах быў прэзідэнтам Латвійскага інстытута мікрабіялогіі і вірусалогіі ў Рызе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128823976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Кирхенштейн Август Мартынович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Кирхенштейн Август Мартынович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазсалаце
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Райніса
Катэгорыя·Вучоныя Латвіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты «Народнага Сойма» Латвіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Латвіі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада