wd wp Пошук:

Аэрапорт Мюнхен

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мюнхен (значэнні).

Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца Ёзёфа Штраўса (ням.: Flughafen München «Franz Josef Strauß») — міжнародны аэрапорт, размешчаны ў Верхняй Баварыі ў акругах Фрайзінг і Эрдзінг ў мясцовасці Эрдзінгер Моос. Аэрапорт названы імем былога прэм’ер-міністра Баварыі Франца Ёзефа Штраўса. Аэрапорт быў пабудаваны, каб забяспечыць перавозку ўзрастаючага патоку пасажыраў, бо аэрапорт Мюнхен-Рым ужо не спраўляўся з гэтымі задачамі, уведзены ў эксплуатацыю 17 траўня 1992 года.

Аэрапорт Мюнхен — другі ў Германіі, пасля аэрапорта Франкфурта-на-Майне, па колькасці абслугоўваных пасажыраў. На ўнутраных паветраных лініях ён абслугоўвае больш за 9 мільёнаў пасажыраў — больш за ўсіх у Германіі. З’яўляецца базавым для нямецкай нацыянальнай кампаніі «Люфтганза».

Зноскі

  1. 1 2 ECCAIRS 4.2.8 Data Definition Standard Location Indicators by StateМіжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі.
  2. GeoNames — 2005.
  3. https://www.munich-airport.com/press-munich-airport-traffic-figures-2020-10409704
  4. https://www.adv.aero/wp-content/uploads/2015/11/12.2020-ADV-Monatsstatistik-1.pdf
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аэрапорты Германіі