wd wp Пошук:

Аэрапорт Барыспаль

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барыспаль (значэнні).

Барыспаль

Аэрапорт Барыспаль
Краіна:
Рэгіён:
Украіна
Кіеўская вобласць
Тып: грамадзянскі
Код ІКАА:
Код ІАТА:
UKBB
KBP
Месцазнаходжанне: г. Барыспаль
Вышыня:
Каардынаты:
+130 м
50°20′ пн. ш. 30°53′ у. д.HGЯO
Пасажыразварот (год): 8 478 000 пас. (2012)[1]
Колькасць персанала: ~25000
Тэрміналы: 5
Мясцовы час: UTC +2
Час працы: кругласутачна
Эксплуатант: ААТ Міжнародныя авіялініі Украіны, Аэрасвіт, Днэправіа
Сайт: kbp.kiev.ua/ru//ru/


Узлётна-пасадачныя палосы (УПП)
Нумар Памеры Пакрыццё
18л/36п 4000х60 м цэментабетон
18п/36л 3500х63 м цэментабетон
Спіс аэрапортаў

Аэрапорт Барыспаль (укр.: Бориспіль) — міжнародны аэрапорт горада Кіева (Украіна), найбуйнейшы па аб’ёмах перавозак аэрапорт на тэрыторыі Украіны. Афіцыйная назва — Дзяржаўнае прадпрыемства «Міжнародны аэрапорт Барыспаль». Пабудаваны архітэктарамі А. В. Дабравольскім, А. І. Маліноўскім, Д. П. Папенка.

Размешчаны за 18,5 км на ўсход ад ўезду ў Кіеў (Харкаўскай плошчы і станцыі метро «Барыспальская»), у горадзе Барыспаль Кіеўскай вобласці. Абслугоўвае 62 % міжнародных авіяперавозак Украіны. За 2011 год аэрапорт абслужыў 8.000.000 пасажыраў. У дзень правядзення фінальнага матчу футбольнага чэмпіянату Еўра-2012, 1 ліпеня, міжнародны аэрапорт Барыспаль абслужыў 630 рэйсаў (358 — на прыбыццё і 272 — на адпраўку). Абсалютны сутачны максімум пасажыраў, якія скарысталіся паслугамі аэрапорта, склаў 39 317 чалавек. З аэрапорта «Барыспаль» 43 міжнародныя і 9 ўкраінскіх авіякампаній выконваюць рэгулярныя рэйсы па 95 напрамках (83 міжнародных і 12 ўнутрыўкраінскіх).

Аэрадром здольны прымаць любыя тыпы паветраных судоў. Класіфікацыйныя лікі УПП (PCN): 18п/36л 39/R/C/X/T, 18л/36п 80/R/C/W/T.

Гісторыя

Заснаваны пастановай Савета Міністраў УССР 22 чэрвеня 1959 года на базе ваеннага аэрадрома.

Структура

Ukraine International Airlines Boeing 737—800 на пасадцы.

Аэрапорт мае пяць тэрміналаў:

У 2007 годзе тэрмінал В быў рэканструяваны. У канцы 2008 года пачалося будаўніцтва тэрміналаў D (афіцыйнае адкрыццё адбыцца 28 мая 2012 года) і F (афіцыйнае адкрыццё адбылося 31 кастрычніка 2010 года). Запланавана будаўніцтва хуткаснай чыгуначнай лініі з аэрапорта ў Кіеў.

Тэрмінал D
Тэрмінал D

Зноскі

  1. На працягу 2012 года ў аэрапорту «Барыспаль» абслужылі 8 478 000 пасажыраў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Аэрапорты Украіны
Славутасці Кіева
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Транспарт Кіева