wd wp Пошук:

Ашраф Гані

Ашраф Гані (нар.12 лютага 1949, Лагар) — афганскі палітычны дзеяч, дзеючы прэзідэнт Афганістана з 29 верасня 2014 года. Уступіў на пасаду прэзідэнта 29 верасня 2014 года.

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў кабульскі ліцэй «Хабібія». У 1973 годзе скончыў Амерыканскі ўніверсітэт Бейрута (Ліван), атрымаў дыплом бакалаўра і магістра. У 1974 годзе вярнуўся ў Афганістан, каб пачаць выкладчыцкую дзейнасць у Кабульскім універсітэце. Неўзабаве выйграў дзяржаўную стыпендыю на двухгадовае навучанне за мяжой і пакінуў краіну. У 1977 годзе паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара навук антрапалогіі. У 1983 годзе быў запрошаны выкладчыкам у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, а таксама ва Універсітэт Джонса Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд).

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2004 года не прайшоў у склад абранага ўрада і быў прызначаны рэктарам Кабульскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006 годзе кандыдатура Ахмадзая была афіцыйна вылучана Афганістанам на пасаду пераемніка Кофі Анана на пасаду Генеральнага сакратара ААН. Аднак ён прайграў будучаму генсеку ААН Пан Гі Муну. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2009 года, дзе набраў каля 3 % галасоў выбаршчыкаў. З 2011 па 2013 гады з’яўляўся старшынёй Пераходнага каардынацыйнага савета, які займаецца праблемамі аднаўлення поўнага суверэнітэту Афганістана.

6 кастрычніка 2013 года зарэгістраваны ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Афганістана. Заснавальнік і старшыня Інстытута дзяржаўнай эфектыўнасці. Заняў прэзідэнцкае крэсла.

18 лютага 2019 года дзеючы Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані афіцыйна аб’яўлены пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў краіне ў канцы верасня[7] мінулага года.

У жніўні 2021 года, пасля паспяховага наступлення тэрарэстычнага руху Талібан на ўрадавыя сілы ўрад Афганістана быў зрынуты і Ашраф Гані пазбавіўся свайго паста, які дастаўся лідару талібаў муле Абдуле Гані Барадару. 15 жніўня 2021 года Ашраф Гані пакінуў краіну і прыбыў у Таджыкістан[8], адкуль накіроўваўся транзітам у Аман[9].

Зноскі

  1. Ashraf Ghani // https://pantheon.world/profile/person/Ashraf_Ghani
  2. https://twitter.com/ashrafghani/status/698189078181900288
  3. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  7. blr.belta.by
  8. Taliban etenee syvemmälle Kabuliin, presidentti on poistunut maasta (фін.) . Yle Uutiset.
  9. СМИ: президент Афганистана Ашраф Гани находится в Омане
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэзідэнты Афганістана
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарвардскай школы бізнесу
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афганістане
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных