wd wp Пошук:

Афрыканскі экзархат

Афрыканскі ці Карфагенскі экзархат — візантыйская правінцыя, утвораная імператарам Маўрыкіем у 590 годзе на землях, адваяваных Велізарыем у вандалаў падчас Вандальскай вайны 533534 гадоў. Сталіцай служыў Карфаген. На чале правінцыі стаяў экзарх, які сумяшчаў функцыі грамадзянскага кіравання і ваеннага камандавання.

Экзархат вёў не асоба паспяховую барацьбу з вестготамі за ўладу над паўднёва-ўсходняй Іспаніяй, а таксама спрабаваў улагодзіць берберскія плямёны Паўночнай Афрыкі. Пры імператары Іракліі I, сыне экзарха Афрыкі Іраклія Старэйшага, сітуацыя стабілізавалася настолькі, што разглядалася магчымасць пераносу ў Карфаген сталіцы імперыі.

У 647 годзе экзарх Рыгор (стрыечны пляменнік Іраклія), скарыстаўшыся паслабленнем імператарскай улады з прычыны ўдараў арабаў, аддзяліўся ад Канстанцінопаля і абвясціў сябе імператарам Афрыкі. Вельмі хутка яму самому прыйшлося мець дачыненне да ўварвання Амеядаў з Егіпта.

Арабскае заваяванне Паўночнай Афрыкі завяршылася падзеннем Карфагена ў 698 годзе. На тэрыторыі былога экзархата (рымскія правінцыі Афрыка, Бізацэна, Трыпалі, Нумідыя, Маўрэтанія) была ўтворана арабская правінцыя Іфрыкія.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Візантыя
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Афрыкі
Катэгорыя·Гісторыя Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Гісторыя Туніса
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Візантыі