wd wp Пошук:

Атрэк

Атрэ́к (перс.: اترک), Селяха, Суляха — рака ў Іране і Туркменістане, упадае ў Каспійскае мора.

Даўжыня ракі 669 км. Плошча горнай часткі басейна 27 300 км². Выток ракі знаходзіцца ў Туркмена-Хорасанскіх гарах у раёне горада Заукафан. На тэрыторыі Ірана працякае ў вузкай даліне. Упадае ў заліў Гасан-Кулі ў паўднёвай частцы Каспійскага мора, утварае забалочаную дэльту. Вада ракі разбіраецца на арашэнне, у выніку чаго яна дасягае мора толькі ў час паводкі. Сярэдні расход вады каля горада Кізіл-Атрэк складае каля 9,2 м³/с.

Асноўны прыток — рака Сумбар (справа).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі Ірана
Катэгорыя·Геаграфія Туркменістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Каспійскае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара