Атмасфера Месяца — вельмі разрэджаная газавая абалонка Месяца, ў 10 трлн разоў менш шчыльная (ціск на паверхні прыкладна 10 нПа) у параўнанні з зямной атмасферай, якая складаецца ў асноўным з вадароду, гелію, неону і аргону[1]. Практычна не ўздзейнічае на Месяц.
Крыніцамі атмасферы з’яўляюцца як унутраныя працэсы (выдзяленне газаў з кары Месяца і вулканізму), так і знешнія — падзенні мікраметэарытаў, сонечны вецер. Месяц не ўтрымлівае ўсе газы, бо мае слабую гравітацыю; хуткасць броўнаўскага руху малекул газаў на паверхні Месяца большая за яго першую касмічную скорасць, таму вялікая частка газаў рассейваецца ў космасе[1].
Канцэнтрацыя часціц у паверхні Месяца значна змяняецца ў залежнасці ад часу месяцовых сутак: ноччу на 1 см³ прыходзіцца 105 часціц, а ўдзень 104. Для Зямлі гэты паказчык складае 2,7×1019.[2]
У рамках праекта Апалон былі праведзены даследаванні атмасферы Месяца, у выніку якіх была выяўлена прысутнасць у ёй атамаў аргону і гелію[3]; наступныя назіранні з Зямлі паказалі[4] наяўнасць іонаў натрыю і калію.
У 1991 даследчыкамі з Бостанскага ўніверсітэта быў знойдзены натрыевы «хвост», які распасціраецца да 15-20 радыусаў Месяца ў бок, процілеглы ад Сонца[5].
Для непасрэднага вывучэння месяцавай атмасферы ў верасні 2013 года быў запушчаны зонд LADEE[6].