Асташа́[1] (трансліт.: Astaša, руск.: Осташа) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.
Вядома з пач. 18 ст. У 19 ст. — вёска і шляхецкі фальварк Аўгустоўскага павета, гміна (воласць) Валавічоўцы. У 1827 — 33 дамы і 172 жыхара. Да сяр. 19 ст. жыхары былі ўніятамі.
Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Васілевіцкага сельсавета[2].