wd wp Пошук:

Асмік Аруцюнаўна Папян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папян.

Асмік Аруцюнаўна Папян (арм.: Հասմիկ Պապյան; нар. 1961) — савецкая і армянская оперная спявачка

. Газета The Washington Post назвала яе «лепшай жывой Нормай»[1].

Біяграфія

Нарадзілася 2 верасня 1961 года ў Ерэване, Армянская ССР.

У 1982 годзе скончыла Ерэванскую дзяржаўную кансерваторыю ім. Камітаса па класе скрыпкі, а ў 1985 годзе — вакальны факультэт (кіраўнік М. А. Аруцюнян). Прафесійную кар’еру Асмік Папян пачынала ў Ерэванскім оперным тэатры оперы і балета імя Спендыярава. Выступала ў СССР і за мяжой. У 1993 годзе, пасля перамогі на некалькіх міжнародных конкурсах, была запрошана ў Бонскі оперны тэатр[de].

Асмік Аруцюнаўна выканала мноства оперных роляў у многіх тэатрах свету, сярод якіх: Донна Ганна ў «Дон Жуане», Рахіль у «Жыдоўцы», Леанора ў «Сіле лёсу», Абігайль у «Набука», Ліза ў «Пікавай даме» і загалоўныя партыі ў «Тосце» і «Аідзе» ў Венскай дзяржаўнай оперы; Абігайль у «Набука» ў міланскай Ла Скала, роля Аіды ў барселонскім Тэатры дэль Лісеу; Мацільда ў «Вільгельме Тэле» і Ліза ў «Пікавай даме» ў парыжскай Оперы Бастыліі; Аіда, Норма, лэдзі Макбет і Леанора ў «Трубадуры» ў нью-ёркскай Метрапалітэн-оперы. Упрыгожваннем рэпертуару спявачкі з’яўляецца партыя Нормы ў «Норме» Вінчэнца Беліні, якую яна выконвала ў многіх гарадах Еўропы і ў ЗША.

За час сваёй артыстычнай кар’еры Асмік Папян выступала з выбітнымі дырыжорамі і многімі міравымі опернымі зоркамі.

У наш час спявачка жыве ў Вене і выступае на сцэне Венскай дзяржаўнай оперы і Метрапалітэн-оперы. Перыядычна бывае з канцэртамі на сваёй радзіме[2].

Зноскі

  1. Joy, Negar. Diva with a Heart Supports Women in Armenia(нявызн.), Armenian American Cultural Association (2003). Праверана 10 September 2013. Архівавана 29 красавіка 2014.
  2. Несравненная Асмик Папян вернется на родину для исполнения оперы Пуччини «Тоска» Архівавана 23 красавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Народныя артысты Арменіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Ерэванскай кансерваторыі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта