wd wp Пошук:

Аскар Мешчанінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мешчанінаў. Аскар Мешчанінаў (9/21 красавіка 1884, Віцебск — 14 ліпеня 1956, Лос-Анджэлес) — беларускі, расійскі, французскі і амерыканскі скульптар

, прадстаўнік Парыжскай школы.

Біяграфія

Вучыўся ў школе Іегуды Пэна ў Віцебску. У 19051906 гадах вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы, у 1907 годзе з’ехаў у Парыж. Там вучыўся ў французскіх скульптараў, атрымаў прызнанне ў Еўропе. Падчас Другой сусветнай вайны з’ехаў у ЗША. Сябраваў і шчыльна супрацоўнічаў з Амедэа Мадыльяні, Хаімам Суціным, Дыега Рыверам, якія пісалі яго жывапісныя партрэты.

Цікавыя факты

Бронзавая скульптура Мешчанінава «Мужчына з мёртвым дзіцём» (1952) набытая «Белгазпрамбанкам» у прыватнага калекцыянера. Скульптура была адной з апошніх прац скульптара і прысвечана Халакосту. Гэта першы вернуты ў Беларусь твор сусветна вядомага скульптара[1].

Зноскі

  1. Ігар Карней Творы Бакста і Мешчанінава вярнуліся ў Беларусь. Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 студзеня 2015). Праверана 29 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Скульптары Францыі
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Беларусі
Катэгорыя·Парыжская школа
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Скульптары ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Адэская школа
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня