wd wp Пошук:

Аскалі-Пічэна

Аскалі-Пічэна (італ.: Ascoli Piceno) — горад у італьянскім рэгіёне Марке, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца за 25 км ад Адрыятычнага мора на месцы зліцця рэк Тронта і Кастэлана, з трох бакоў акружаны ўзгоркамі, сярод якіх гара Ушэсця, узгорак Святога Марка і Кветкавая гара.

Горад злучаны чыгуначнымі лініямі з Сан-Бенедэта-дэль-Тронта, а ўздоўж узбярэжжа праходзіць платная аўтастрада A14. З паўночна-заходняга і з паўднёвага боку горад акружаюць два натуральныя паркі, Парк Таямнічых Гор і Парк Монці Лага. Заступнікам горада лічыцца святой Эмідыа. Свята горада 5 жніўня.

Зноскі

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Марке
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны правінцыі Асколі-Пічэна