wd wp Пошук:

Асер

Асер (фр.: Auxerre) — горад у Францыі, размяшчаецца ў дэпартаменце Ёна ў рэгіёне Бургундыя — Франш-Кантэ на рацэ Ёна.

Гісторыя

Назва Асера паходзіць ад лацінскага Autissiodurum. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп Герман Асерскі ў V стагоддзі заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з XI па XVI стагоддзі, пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі XIII стагоддзя. Паралельна за саборам ішло будаўніцтва і царквы Св. Еўсевія. Епіскапская пахавальня размешчана ў крыпце царквы Сен-Жэрмен IX стагоддзя, у ёй таксама спачываюць святыя мошчы біскупа Аарона Асерскага.

У раннім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай епархіі. Біскупы Асера валодалі функцыямі графа і біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф’ефы сеньёра, беручы з іх даніну. У VIII-IX стагоддзі было створана графства Асер. У XI стагоддзі яно апынулася аб’яднана з графствамі Невер і Танер. Аб’яднанне захоўвалася да другой паловы XIII стагоддзя.

У 1273 годзе графства пасродкам шлюбу перайшло пад кіраванне Жана I дэ Шалон, сеньёра дэ Рашфор, які стаў родапачынальнікам дома Шалон-Асера. У 1370 годзе Жан IV дэ Шалон-Асер прадаў графства Асера каралю Францыі за 31 000 ліўраў. Канчатковае далучэнне Асера да Францыі адбылося толькі ў 1490 годзе.

Славутасці

У Асеры вырабляецца знакамітае віно шаблі.

Спорт

У горадзе размяшчаецца футбольны клуб «Асер».

Спасылкі

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Асер
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Ёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта