wd wp Пошук:

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі (ААПТ Беларусі) — тэрыторыі, акваторыі і аб’екты, цалкам або часткова пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гаспадарчага выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі устанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання[1].

На Беларусі гэтыя тэрыторыі і аб’екты маюць міжнароднае, рэспубліканскае або мясцовае значэнне. У адпаведнасці з «Законам Рэспублікі Беларусь аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) ім надаецца статус дзяржаўных. Кіраванне ў галіне арганізацыі, выкарыстання і аховы гэтых тэрыторый і аб’ектаў ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, выканкамамі мясцовых Саветаў дэпутатаў, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органамі на месцах; кантроль — мясцовымі Саветамі дэпутатаў, органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш[1].

Гісторыя

На Беларусі станам на 1995 год існавала 79 такіх тэрыторый, у т.л. Бярэзінскі біясферны запаведнік, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (ПДРЭЗ), нацыянальныя паркі Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, 76 заказнікаў і 187 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння. Агульная плошча ААПТ склада 794,2 тыс. га (3,8% ад агульнай плошчы краіны)[1].

У наш час у Беларусі функцыянуе 2 запаведніка (Бярэзінскі біясферны запаведнік і ПДРЭЗ), 4 нацыянальныя паркі (Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Нарачанскі і Прыпяцкі), 433 заказнікі і 861 помнік прыроды. У 2008 г. агульная плошча ААПТ склала 1577,8 тыс.га (7,6% ад агульнай плошчы краіны)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Особо охраняемые природные территории Архівавана 8 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты