wd wp Пошук:

Арэхаўскі льнозавод

Арэхаўскі льнозавод — прадпрыемства у гарадскім пасёлку Арэхаўску Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Прадпрыемства з’яўляецца адным з 18 ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці і адзіным ільноперапрацоўчым прадпрыемствам у Аршанскім раёне.

Апісанне

Прадпрыемства заснавана ў 1970 годзе. У 1998 годзе прадпрыемства ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Арэхаўскі льнозавод».

Тэрыторыя прадпрыемства з размешчанымі на ёй вытворчымі і складскімі памяшканнямі, кацельняй, воданапорнай станцыяй, гаражамі, рамонтнай майстэрняй, нафтабазай, адміністрацыйным будынкам займае каля 15 гектараў зямельнай плошчы. Прадпрыемства ажыццяўляе выпуск прадукцыі тэхнічнага прызначэння.

Арэхаўскі льнозавод забяспечвае комплексную перапрацоўку сыравіны, мае наступныя цэхі і ўчасткі:

Сыравіннай базай прадпрыемства з’яўляюцца льнасеяльныя гаспадаркі Аршанскага раёна і сам ільнозавод. Прадпрыемства мае структурнае падраздзяленне — комплексны механізаваны атрад па вырошчванню лёну. У пачатку верасня 2014 года зроблены першы пуск высокапрадукцыйнай лініі Depoortere па выпрацоўцы доўгага і кароткага льновалакна. Новыя лініі дазваляюць перапрацоўваць да 12 тысяч тон льнотрасты ў год[1].

Зноскі

  1. Арэхаўскі льнозавод, ААТ. Аршанскі раён

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Арэхаўск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1970 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·Эканоміка Аршанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·1970 год у Беларусі