wd wp Пошук:

Арэс Людавізі

Арэс Людавізі — мармуровая статуя юнага безбародага бога вайны з Амурам, які гуляе ля яго ног, знойдзеная на месцы храма гэтага бажаства на Марсавым поле пры будаўнічых працах у 1622 годзе. Гэта копія з арыгінала грэчаскага майстра (магчыма, Лісіпа ці Скопаса); датуецца часам добрых імператараў.

Кардынал Ладавіка Людавізі (пляменнік Папы Рыгора XV), быўшы вядомым знатаком старажытнасцяў, займеў Арэса ў свой збор на віле Людавізі. Правая нага фігуры была адноўлена пад наглядам самога Берніні. У XVII—XVIII стст. Арэс быў аб’ектам асаблівых захапленняў знатакоў мастацтва; Вінкельман ставіў яго вышэй усіх захаваных статуй старажытнага бога вайны.

У 1901 годзе, калі мастацкі збор Людавізі пайшоў з малатка, Арэс быў набыты італьянскай дзяржавай. Цяпер устаноўлены ля палацца Альтэмпс (адзін з будынкаў Нацыянальнага музея Рыма).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптуры па сюжэтах грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Працы Джавані Ларэнца Берніні