wd wp Пошук:

Скопас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скопас (значэнні). Ско́пас (грэч.: Σκόπας, Skopas; каля 395 да н.э., Парас — 350 да н.э.) — старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар эпохі позняй класікі, прадстаўнік новаатычнай школы. Адзін з першых майстроў грэчаскай класікі, які аддаў перавагу мармуру, практычна адмовіўшыся ад выкарыстання бронзы, упадабанага матэрыялу папярэдніх майстроў, у прыватнасці Мірана і Паліклета.

Біяграфія

Скопас нарадзіўся на востраве Парас каля 395 гады да н.э. Працаваў у такіх грэчаскіх і малаазійскіх гарадах, як Тэгея (цяпер Піялі), Галікарнас (цяпер Бодрум у Турцыі) і інш. Супрацоўнічаў з Праксіцелем. Удзельнічаў у будаўніцтве храма Афіны ў Тэгеі (350—340 да н.э.) і маўзалея ў Галікарнасе (сярэдзіна IV ст. да н.э.), выступаючы і як архітэктар, і як разьбяр.

Творчасць

Скопас. Бітва грэкаў з амазонкамі. Фрагмент фрыза Галікарнаскага Маўзалея
Менада

Сярод твораў Скопаса, якія дайшлі да нас, самым значным лічыцца фрыз маўзалея ў Галікарнасе з выявай амазонамахіі (створаны сумесна з Брыяксісам, Леахарам і Цімафеем; фрагменты — у Брытанскім музеі). Многія працы Скопаса вядомыя па рымскіх копіях («Потас», «Малады Геракл», «Мелеагр», «Менада»). Адмовіўшыся ад традыцыйнага для грэчаскай класікі стылю, заснаванага на ідэі гармоніі і спакою, Скопас увёў у выяўленчае мастацтва тэму душэўных перажыванняў, барацьбы жаданняў. Для гэтага ён выкарыстоўваў дынамічную кампазіцыю і наватарскія выразныя прыёмы лепкі партрэтаў (глыбока пасаджаныя вочы, маршчыны і да т.п.).

У гонар Скопаса названы кратар на Меркурыі.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся на Парасе
Катэгорыя·Памерлі ў 350 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэцыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Архітэктары Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 395 годзе да н.э.