wd wp Пошук:

Арэапаг

Від на арэапаг з Акропаля

Арэапа́г (стар.-грэч.: Ἄρειος πάγος, літаральна — «узгорак Арэса») — орган улады ў Старажытных Афінах.

Гісторыя

Назву атрымаў па месцы пасяджэнняў на ўзгорку Арэса каля Акропаля. Паводле падання, на гэтым узгорку праходзіў суд над богам Арэсам за праліццё крыві Пасейдонава сына[1]. Эсхіл высоўвае версію, паводле якой узгорак названы ў гонар амазонак, якія разбілі на ім лагер падчас аблогі Афін.

Узнік у эпоху родаплемяннога ладу як савет старэйшын. Складаўся з пажыццёвых членаў, якія папаўняліся з былых архонтаў, кандыдатаў у якія вызначаў і выбіраў арэапаг. Валодаў вялікай палітычнай, судовай, кантралюючай і рэлігійнай уладай. У яго ўваходзіла 9 архонтаў. Арэапаг з’яўляўся апорай арыстакратыі, пазней — алігархіі. Галоўнымі функцыямі арэапагу было назіранне за выкананнем законаў і суд па справах, звязаных з забойствамі.

Абмежаванне ўлады арэапагу пачалося з развіццём афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі. Рэформа Эфіяльта (462 да н.э.) ліквідавала значную долю палітычнай улады і ўплыву арэапагу, захаваўшы за ім, аднак, права назірання за законамі і функцыі суда па некаторых крымінальных і рэлігійных злачынствах. Да канца антычных Афін застаўся найбольш аўтарытэтным уладным і судовым органам Афін.

У трагедыі Эсхіла «Эўменіды» заснавальніцай арэапагу з’яўляецца Афіна.

Від на Афіны з арэапагу

Гл. таксама

Зноскі

  1. Зелинский Ф. Ф. Аттические сказки, Петроград, 1921, стр. 27

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Улада ў Старажытнай Грэцыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старажытны свет