wd wp Пошук:

Арыядна Хіль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хіль.

Арыядна Хіль (ісп.: Ariadna Gil Giner; нар. 23 студзеня 1969, Барселона) — іспанская актрыса. Уладальніца прэміі «Гоя» ў намінацыі Найлепшая жаночая роля[en] за фільм «Прыгожая эпоха[en]» (1992). Акрамя таго яшчэ пяць разоў была намініравана на гэтую кінаўзнагароду (чатыры разы ў намінацыі Найлепшая жаночая роля[en], адзін раз у намінацыі Найлепшая жаночая роля другога плана[en]).

Біяграфія

Хіль — дачка вядомага адваката, у дзяцінстве займалася спевамі, танцамі і ігрой на скрыпцы, разам з двума братамі спявала ў гурце пад назвай «Matamala». Працавала ў тэатры і на каталонскім тэлебачанні, пакуль яе не заўважыў вядомы рэжысёр Бігас Луна[en], які запрасіў Арыядну для здымак у сваім фільме «Лола[es]» (1986).

Сусветная вядомасць да Хіль прыйшла пасля фільма «Прыгожая эпоха[en]» рэжысёра Фернанда Труэбы[en], які атрымаў «Оскар» за Найлепшы фільм на замежнай мове[en], а Арыядна атрымала нацыянальную кінапрэмію Іспаніі «Гоя» за Найлепшую жаночую ролю[en]. З гэтага часу Хіль з’яўляецца адной з найбольш запатрабаваных актрыс іспанскага кінематографа, здольнай іграць самыя складаныя ролі. Актрыса яшчэ пяць разоў была намініравана на прэмію «Гоя».

З 1993 па 2008 год Хіль была замужам за рэжысёрам Давідам Труэбам[en]. У іх ёсць двое дзяцей — дачка Віялета і сын Леа. З 2009 года Хіль знаходзіцца ў адносінах з акцёрам Віга Мортэнсенам.

Выбраная фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141339411 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141339411 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы Іспаніі
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня