wd wp Пошук:

Арыявіст

Арыявіст (Ariovistus, I стагоддзе да н.э.) — правадыр германскага племя свеваў.

Каля 71 да н.э. па просьбе галаў-арвернаў і секванаў, якія змагаліся з іншым гальскім племем — эдуямі, перайшоў з атрадам германцаў р. Рэйн у якасці «наёмнага лідара» і каля 61 да н.э. атрымаў перамогу над эдуямі.

Пасяліўшыся на тэрыторыі Галіі і забяспечыўшы сабе самастойнасць, Арыявіст сабраў вакол сябе каля 120 тыс. германцаў.

У 59 да н.э. Юлій Цэзар спрыяў прызнанню сенатам Арыявіста ў якасці «сябра рымскага народа». Аднак калі незадаволеныя ўладай Арыявіста гальскія плямёны звярнуліся па дапамогу да Юлія Цэзара, той каля 58 да н.э. пры Везонцыа разграміў армію Арыявіста. Паранены правадыр з рэшткай войска пераправіўся праз Рэйн у Германію, дзе неўзабаве памёр.

  1. 1 2 OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кіраўнікі германцаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 101 годзе да н.э.
Катэгорыя·Саюзнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Памерлі ў 54 годзе да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ворагі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных