Арыхіўскі раён[1] (укр.: Оріхівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Арыхіў[1] (укр.: Оріхів).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 46489 чалавек, плошча — 1590 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 22 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 54 сяла.