wd wp Пошук:

Аршанскі інструментальны завод

Аршанскі інструментальны завод — прадпрыемства, заснаванае ў Оршы ў 1971—1973 гг. як завод па вытворчасці нармалізаванага інструмента для аўтаматычных ліній. З 1974 г. сучасная назва. З 2004 г. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства. Дырэктар  — Кірыл Уладзіміравіч Птушка.

19 лютага 2019 года ААТ «АІЗ» уключаны ў склад удзельнікаў холдынгу «МТЗ-Холдынг».

Выпускае інструмент: металарэзны — разцы такарныя і разцовыя ўстаўкі са зменнымі шматграннымі пласцінамі, спіральныя і кальцавыя свердзелы, канцавыя, шпоначныя і дыскавыя фрэзы; высокадакладны дапаможны інструмент для фрэзерных і такарных станкоў і інш. На прадпрыемстве наладжана вытворчасць медыцынскага інструмента, запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі і выпуск іншай прадукцыі.

Аршанскі інструментальны завод займае адно з кіроўных месцаў як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў СНД па вытворчасці дапаможнага і заціскнога інструменту.

Экспарт прадукцыі ідзе ў Расію, Украіну, краіны Балтыі.

За выдатны імідж прадпрыемства і высокую якасць прадукцыі РУП «Аршанскі інструментальны завод» узнагароджаны ў 1992 годзе ганаровым прызам «Залатая Арка Еўропы».

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2021 года, заводу было выдаткавана 10 млн беларускіх рублёў на рэалізацыю праекта «Арганізацыя вытворчасці сучасных металарэзных і дапаможных прылад з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў»[1]

Дырэктары

Зноскі

  1. Оршанский инструментальный завод получит Br10 млн из республиканского инновационного фонда (руск.) . БелТА (17 жніўня 2021). Праверана 17 жніўня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1971 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Оршы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы металічных вырабаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара