.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шут. Арцём Шут (нар. 18 чэрвеня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца.
Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», у 2013 выступаў за дубль клуба. Па выніках сезону мазырскі клуб выбыў у Першую лігу і перастаў выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Арцём быў пераведзены ў асноўную каманду «Славіі», дзе і дэбютаваў 19 красавіка 2014 у матчы першага тура супраць «Смалявічаў-СТІ», выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне. Замацавацца ў аснове не здолеў, да канца сезону яшчэ толькі двойчы з’яўляўся на полі.
Па выніках сезону 2014 «Славія» вярнулася ў Вышэйшую лігу, і Арцём зноў апынуўся ў дублі. 27 красавіка 2015 дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі ў сувязі з траўмамі асноўных ігракоў выйшаў у стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (перамога «Славіі» 1:0). Усяго ў сезоне 2015 шэсць разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016, аднак, гуляў толькі за дубль і не з’яўляўся ў асноўным складзе.
У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[2]. У сезоне 2017 працягваў гуляць за дубль, у асноўную каманду не прыцягваўся. У сезоне 2018 быў заяўлены ў складзе «Славіі» на Першую лігу, аднак на полі не з’яўляўся і пасля пакінуў каманду.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Славія-Мазыр | ![]() | 21 | 0 |
2014 | Д2 | Славія-Мазыр | ![]() | 3 | 0 |
2015 | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() | 6 | 0 |
2016 | дубль | Славія-Мазыр | ![]() | 12 | 0 |
2017 | дубль | Славія-Мазыр | ![]() | 13 | 0 |
2018 | Д2 | Славія-Мазыр | ![]() | 0 | 0 |
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)