wd wp Пошук:

Архан I

Архан І, (1281 — 1362) — султан Асманскай імперыі ў гадах 13261362.

Біяграфія

Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформ. Першым візірам імперыі зрабіў свайго брата Алаедына, акрамя таго, ён быў першы ўладальнік звання паша.

У першай палове свайго кіравання з 1326 да 1344 г., Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імперыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай імперыі. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Візантыйскай імперыі, заключыўшы шлюб з дачкой візантыйскага імператара Іаана VI Кантакузіна.

У 1354 сын Архана — Сулейман паша, акупіраваў Галіполі (пакінуты грэчаскім насельніцтвам перад вялікім землетрасеннеам), т. ч. даўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Еўропе.

У другой палове свайго кіравання, з 1344 па 1362, межы Асманскай імперыі былі пашыраны Арханам да Фракіі і Македоніі. Была зроблена спроба захапіць Канстанцінопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэннем.

Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школ, памёр Архан у глыбокай старасці, у 1362 годзе. Бацька султана Мурада I.

Папярэднік:
Асман I
Асманскі султан
13261362
Пераемнік:
Мурад I

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1362 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1281 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Турцыі
Катэгорыя·Дынастыя Асманаў
Катэгорыя·Султаны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага