wd wp Пошук:

Арус Тыгранаўна Васканян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Васканян.

Арус Тыгранаўна Васканян (у дзявоцтве Дарбасян; 28 красавіка (10 мая) 1889 года, Канстанцінопаль20 ліпеня 1943, Ерэван) — савецкая армянская актрыса.

Нарадзілася ў сталіцы Асманскай імперыі. Маладыя гады правяла ў Анкары, атрымала добрую адукацыю. Гуляць на сцэне пачала ў Канстанцінопалі ў 1908 годзе. У 1910 годзе пераехала ў расійскае Закаўказзе і пасялілася ў Баку, дзе стала членам Бакінскай армянскай трупы, у складзе якой атрымала слыннасць ролямі Афеліі і Дэздэмоны у, адпаведна, «Гамлеце» і «Атэла» Уільяма Шэкспіра і Соны і Сусан у, адпаведна, «Злым духу» і «Намусе» Шырванзадэ. Выйшла замуж за Іосіфа Васканяна, акцёра той жа трупы.

У 1917 годзе пераехала ў Тыфліс (цяпер Тбілісі), дзе стала гуляць у мясцовых тэатрах і была членам Армянскага драматычнага таварыства; з 1921 года, пераехаўшы ў Ерэван, стала адной з вядучых актрыс 1-га Дзяржаўнага тэатра Арменіі, (з 1937 года завецца Армянскі тэатр імя Сундукяна). У 1935 годзе атрымала званне Народнай артысткі Армянскай ССР. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны выступала ў шпіталях і на прадпрыемствах як майстар мастацкага слова. Памерла ў 1943 годзе ад брушнага тыфу.

Крытыкамі адзначаліся філігранная распрацоўка дэталяў у яе акцёрскай манеры, майстэрства сцэнічнай гаворкі і вывастраная сцэнічная форма, а таксама падкрэслівалася імкненне актрысы надаць класічным выявам сучаснае гучанне. Найбольш вядомыя ролі — АнтыгонаАнтыгона», Сафокла), НараЛялечны дом», Ібсена), Ануш («Дзядзька Багдасар» Параняна). Таленавіта выконвала як трагічныя ролі: КацярыныНавальніца» Астроўскага), лэдзі МакбетМакбет» Шэкспіра), так і камедыйныя: СюзанныЖаніцьба Фігаро» Бамаршэ), Катарыны («Утаймаванне нязгодлівай» Шэкспіра). Шмат гуляла ў спектаклях па п’есах рускіх пісьменнікаў (Кручыніна у «Без віны вінаватыя» Астроўскі, Панова у «Любові Яравой» Трэнёва, Марыя Мікалаеўна у «Рускіх людзях» Сіманава, Рыма у «Ядзе» Луначарскага), асабліва Максіма Горкага; найбольш вядомыя выкананне роляў Насты у «На дне» і Рашэль у «Васе Жалязновай». Сваёй дзейнасцю Восканян спрыяла збліжэнню армянскага тэатральнага мастацтва з рускай тэатральнай культурай і яго прылучэнню да агульнасусветных тэатральных працэсаў.

Народная артыстка Армянскай ССР (1935). Заслужаная артыстка Армянскай ССР (25.01.1927)[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Хронография Еревана = Երևանի տարեգրությունը. — Ер.: Музей истории города Еревана, 2009. — С. 67. — 240 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Актрысы Арменіі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня