wd wp Пошук:

Артур Гардэн

Артур Гардэн (англ.: Arthur Harden; 12 кастрычніка 1865, Манчэстэр — 17 чэрвеня 1940, Борн-Энд, Бакінгемшыр) — англійскі біяхімік.

Біяграфія

Вывучаў хімію ў 1882—1886 гг. ва ўніверсітэце Вікторыі ў Манчэстэры. У 1887—1888 гг. вучыўся ў Эрлангенскім універсітэце ў Германіі, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1888 года працаваў ва ўніверсітэце Вікторыі, з 1897 г. загадчык лабараторыямі хіміі і аналізаў вады, у 1907—1930 гг. кіраўнік аддзела біяхіміі ў інстытуце прафілактычнай медыцыны (цяпер Лістэраўскі). З 1912 года прафесар біяхіміі Лонданскага ўніверсітэта. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1909 г.

Нобелеўская прэмія па хіміі

Нобелеўская прэмія па хіміі (1929; сумесна з Х. Эйлерам-Хельпінам) за працы па біяхіміі спіртавога закісання і ферментаў, якія ўдзельнічаюць у гэтых працэсах.

Зноскі

  1. 1 2 Sir Arthur Harden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arthur Harden // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гарден Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Гарден Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Борн-Эндзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манчэстэры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дэві
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бакінгемшыры
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта