wd wp Пошук:

Артур Амрэ

Артур Амрэ (17 снежня 1887, Брунланес (цяпер камуна Ларвік) — 16 жніўня 1967, Порсгрун) — нарвежскі пісьменнік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў фюльке Вестфал. Пачаў працоўную жыццё ў 15 гадоў, папрацаваў мараком і журналістам, жыў у ЗША, працаваў канструктарам, затым вярнуўся ў Нарвегію і працаваў інжынерам у Осла; пазней адкрыў уласны бізнэс па праектаванню дамоў і імпарту машын у нарвежскай сталіцы, але збанкрутаваўся ў 1922 годзе. З гэтага часу ён не захацеў больш вяртацца да сумленнай працы і пачаў жыць жыццём злачынцы, займаючыся кантрабандай, крадзяжамі і махлярствам, неаднаразова арыштоўваўся і ў выніку быў асуджаны на некалькі гадоў зьняволення.

Выйшаўшы з турмы ў 1935 годзе, Амрэ вырашыў стаць пісьменнікам; яго літаратурным дэбютам стаў раман пра жыццё кантрабандыстаў, які шмат у чым адлюстроўвае яго ўласны жыццёвы досвед. У другой палове 1930-х гадоў напісаў яшчэ некалькі раманаў, у 1938 годзе быў узнагароджаны прэміяй Гульдэндаля.

На беларускую мову апавяданне «Вернасць» пераклаў Іван Чыгрынаў (часопіс «Полымя» № 8, 1967 год).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ole Arthur Omre Antonisen, Antoniussen, Juel // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arthur Omre // Brockhaus Enzyklopädie
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестфале