wd wp Пошук:

Артур Авіла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авіла (значэнні).

Артур Авіла (парт.: Artur Ávila Cordeiro de Melo; нар. 29 чэрвеня 1979, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі матэматык, які працуе пераважна ў галіне дынамічных сістэм і спектральнай тэорыі. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2014). Член Бразільскай акадэміі навук. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2019).

Біяграфія

Ва ўзросце 16 гадоў Авіла выйграў залаты медаль на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе 1995 года і атрымаў стыпендыю для Нацыянальнага інстытута матэматыкі «Pura e Aplicada» (IMPA). Пазней ён паступіў у Федэральны ўніверсітэт Рыа-дэ-Жанэйра (UFRJ), атрымаўшы ступень бакалаўра матэматыкі.

У 19 гадоў Авіла пачаў пісаць доктарскую дысертацыю па тэорыі дынамічных сістэм. У 2001 годзе ён скончыў працу і атрымаў доктарскую ступень у IMPA. У тым жа годзе Авіла пераехаў за мяжу ў Францыю для правядзення постдоктарскіх даследаванняў. У даследаваннях ён працаваў з аднамернай дынамікай і галаморфнымі функцыямі.

З 2003 года Авіла працаваў даследчыкам у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS) у Францыі, а затым стаў дырэктарам па даследаваннях у 2008 годзе. Яго навуковым кіраўніком пасля дактарантуры быў Жан-Крыстоф Ёкоз.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1048575985 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Artur Ávila // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1048575985 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 https://www.imj-prg.fr/~artur.avila/cur.pdf
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1048575985 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Матэматыкі Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў