wd wp Пошук:

Артурас Паўлаўскас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Арту́рас Паўла́ўскас (літ.: Artūras Paulauskas; нар. 23 жніўня 1953, Вільнюс) — літоўскі юрыст, палітычны дзеяч, старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі ў 2000—2004 гадах і з 15 лістапада 2004 да 11 красавіка 2006. Пасля адхілення Р. Паксаса ад пасады выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы з 6 красавіка да 12 чэрвеня 2004 года.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу ў Шаўляі (1971). Паступіў на юрыдычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта, які скончыў у 1976 годзе, атрымаўшы дыплом юрыста.

Служыў следчым у 1976—1979 гадах, намеснікам пракурора ў Кашадары ў 1979—1982 гадах, пракурорам у Варэне ў 1982—1987 гадах.

У 1987 годзе быў прызначаны намеснікам Генеральнага пракурора Літоўскай ССР. У 1990—1995 гадах — Генеральны пракурор Літоўскай Рэспублікі. Прызначаны ўладамі Літвы, якая абвясціла незалежнасць 11 сакавіка 1990, а не Генеральным пракурорам СССР, таму ён не прызнаваўся савецкімі ўладамі, якія Генеральным пракурорам Літоўскай ССР лічылі Петраўскаса.

У 1995—1997 гадах — намеснік Генеральнага пракурора Літоўскай Рэспублікі. У 1997—2000 гадах займаўся прыватнай адвакацкай практыкай.

Зноскі

  1. Arturas Paulauskas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032985410 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Генеральныя пракуроры Літвы
Члены партыі «Новы саюз (сацыял-лібералы)»
Члены Сейма Літвы
Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа
Асобы
Адвакаты Літвы
Адвакаты паводле алфавіта
Міністры навакольнага асяроддзя
Нарадзіліся ў 1953 годзе
Юрысты Літвы
Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Нарадзіліся 23 жніўня
Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Юрысты паводле алфавіта
Старшыні Сейма Літвы
Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Міністры Літвы
Нарадзіліся ў Вільнюсе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Прэзідэнты Літвы