wd wp Пошук:

Арнфін Бергман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бергман.

Арнфін Бергман (нарв.: Arnfinn Bergmann; 14 кастрычніка 1928, Тронхейм, Нарвегія — 13 лютага 2011, там жа) — нарвежскі скакун з трампліна, чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў у Осла (1952) па скачках на лыжах.

Спартыўная біяграфія

Першапачаткова хацеў стаць футбалістам. У сезоне 1947/1948 у складзе клуба «Фрэйдыг» (Тронхейм) стаў чэмпіёнам Нарвегіі. Аднак у тым жа годзе ён перамагае на нацыянальным юніёрскім першынстве па скачках на лыжах з трампліна і прымае рашэнне засяродзіцца на выступах у гэтым відзе спорту.

На чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту ў амерыканскім Лейк-Плэсідзе (1950) Бергман заваяўваў бронзавы медаль, а на Зімовых Алімпійскіх гульнях у родным Осла (1952) — «золата». У сувязі з тым, што гэтыя спаборніцтвы былі адначасова і чэмпіянатам свету, ён становіцца таксама пераможцам і сусветнага першынства. У сезоне 1953/1954 быў пятым у Турнэ чатырох трамплінаў.

Бергман — трохразовы чэмпіён Нарвегіі (1952, 1953 і 1958). У 1956 годзе ўзнагароджаны медалём Хольменколена — вышэйшай спартыўнай узнагародай краіны за дасягненні ў лыжным спорце.

У 1959 годзе завяршыў сваю прафесійную кар’еру.

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.
  2. http://www.aftenposten.no/nyheter/sport/article4030034.ece
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тронхейме
Катэгорыя·Футбалісты Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Тронхейме
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па скачках з трампліна
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Скакуны на лыжах з трампліна Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Спартсмены некалькіх відаў спорту