Армянскі нацыянальна-вызваленчы рух[1][2][3] (арм.: Հայ ազգային-ազատագրական շարժում Hay azgayin-azatagrakan sharzhum)[note 1] — рух армянскага народа, скіраваны на стварэнне ўласнай незалежнай дзяржавы[en]. Складаўся з сацыяльных, культурных, палітычных і вайсковых рухаў, і дасягнуў свайго піка ў час Першай сусветнай вайны і ў наступныя гады.
Армянскі нацыянальны рух з пачатку 1860-х гадоў развіваўся пад уплывам эпохі Асветніцтва і ўзросту нацыяналізму ў Асманскай імперыі[en]. Яго фармаванне праходзіла аналагічна вызвольным рухам балканскіх народаў, перадусім, грэчаскаму, які ў пачатку 1830-х гадоў дамогся незалежнасці ад туркаў[21][22]. Армянская эліта і групы баевікоў імкнуліся, галоўным чынам, абараніць армянскае хрысціянскае насельніцтва ў сельскай мясцовасці ўсходняй часткі Асманскай імперыі ад нападаў мусульманаў, але канчатковай іх мэтай было дамагчыся рэформаў у шасці армняских вілаетах[en], а пасля таго як гэта не ўдалося, стварыць уласную дзяржаву ў раёнах, населеных армянамі і кантраляваных у той час Асманскай і Расійскай імперыямі[1][9].
З канца 1880-х гадоў рух пераходзіць да метадаў партызанскай вайны з асманскім урадам і курдскімі ірэгулярнымі атрадамі «хамідые» ва ўсходніх абласцях імперыі. Паступова на чале руху аказаліся тры армянскія палітычныя партыі, «Арменакан», «Гнчак» і «Дашнакцуцюн». Армяне традыцыйна разглядалі Расію ў якасці свайго натуральнага саюзніка ў змаганні з туркамі, хоць тая не ўмешвалася ў асманскія справы на Каўказе. Толькі ў пачатку 1914 годзе, страціўшы свае ўладанні ў Еўропе пасля балканскіх войн, асманскі ўрад прыняў пакет армянскай рэформы[en], аднак іх ажыццяўленне перапыніла Першая сусветная вайна[23].
Заўвагі
Зноскі