wd wp Пошук:

Арменакан

Арменакан — першая нацыянальна-палітычная партыя армян[2]. Заснавана ўвосень 1885 года ў Ване аднадумцамі Мкрціча Партугаляна[3]. У 1921 г. аб’ядналася з левымі гнчакістамі і рамкаварамі ў партыю Рамкавар-Азатакан Арменакан[4].

У 1860-70-х гадах армянская грамадска-палітычная эліта з увагай ставілася да палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця армянскага народа, падзеленага паміж трыма імперыямі[5]. Вынікі чарговай руска-турэцкай вайны, якая завяршылася Берлінскім кангрэсам прывялі да надзеі развіцця Радзімы. Пераканаўшыся, што рэформы ў армянскіх вілаетах, агаданыя арт.61 Берлінскага дагавора не ажыццяўляюцца, армяне прыступілі да стварэння таемных таварыстваў і кружкоў, што шырылі ідэі нацыянальна-вызвольнай барацьбы[6].

Мкрціч Хрымян яшчэ ў 1876 і 1877 гадах у сваіх творах пісаў пра тое, каб краіна рыхтавалася да барацьбы. Пад кіраўніцтвам Мкрціча Хримяна, Мкрціча Партугаляна і Канстанціна Камсаракана ў канцы 1879 года ў Ване была створана нацыянальна-вызвольная арганізацыя «Чорны Крыж». Дзейнасць арганізацыі паступова прыпынілася, калі асманскі ўрад выслаў Партугаляна і Хрымяна, а Камсаракан быў пераведзены па працы ў іншае месца[7].

Вокладка газеты «Арменія».

Мкрціч Партугалян пасяліўся ў Марселі і з 20 ліпеня 1885 года пачаткаў выдаваць газету «Арменія»[8].

Былыя члены «Чорнага Крыжа» зноў пачалі сустракацца. Спачатку гэтыя сустрэчы арганізоўвалі браты Грыгарыс і Мкрціч Тэрлемезяны. Восенню 1885 года была створана першая армянская палітычная партыя. Па назве газеты М. Партугаляна партыя была названа «Арменакан»[9].

Ядром партыі сталі выпускнікі Цэнтральнага ліцэя Вана, заснаванага М. Партугалянам[1].

Праграма партыі агадвала вызваленне Заходняй Арменіі ад асманскага дэспатызму.

Для дасягнення гэтай мэты прызнаваліся прымальнымі як узброенае змаганне, так і подкупы ці дыпламатычныя шляхі. М. Партугалян сілкаваў вызначаныя надзеі і на рэформы, якія маглі быць ажыццёўлены асманскім урадам[2].

Партыя мела вочкі ў Васпуракане (вілает Ван), Мушы, Бітлісе, Трабзоне і Стамбуле. Мясцовыя партыйныя арганізацыі былі таксама створаны ў іншых раёнах Заходняй Арменіі, на Каўказе, а таксама ў Балгарыі, Егіпце, ЗША, гарадах Персіі Сельмас і Тэбрыз.

Ідэі партыі прывялі да стварэння ў Лондане «Армянскага патрыятычнага таварыства Еўропы», што імкнулася «заваяваць для армян права кіраваць самімі сабою шляхам рэвалюцыі»[10].

У час масавых забойстваў армян у 1890-х гадах Мкрціч Тэрлемезян кіраваў абарончымі баямі Вана[11].

Яму ўдалося з’яднаць вакол сябе дашнакаў і гнчакістаў. Партыя таксама ўзяла ўдзел у Ванскай самаабароне 1915 года.

Выратаваная ад разні група арменаканаў аб’ядналася з іншымі палітычнымі сіламі і стварыла партыю Рамкавар-Азатакан Арменакан[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Сурен Саргсян Армянское национально-освободительное движение и партия Арменакан ((руск.) ) // Регион и мир. — 2010.
  2. 1 2 АРМЕНАКАН КАЗМАКЕРПУТЮН, ПАРТИЯ ((руск.) ). genocide.ru. Праверана 19 верасня 2016.
  3. Институт арменоведческих исследований ЕГУ ((руск.) ). Партия Арменакан. Формирование. Праверана 19 верасня 2016.
  4. Դպրոցական Մեծ Հանրագիտարան, Գիրք II
  5. Սիմոնյան Հ. Հայոց պատմություն. հիմնահարցեր. — Երևան, 2000. — С. 176. — 487 с.
  6. Э. Осерская Роль армянских политических партий в эволюции национально-освободительного движения армян в Османской империи (1878 г. — начало XX в.) ((руск.) ) // Историческая и социально-образовательная мысль. — 2011. — № 5. — С. 30-32. Архівавана з першакрыніцы 19 сентября 2016г..
  7. Արմենական կուսակցություն: Ձևավորումը. ԵՊՀ Հայագիտական հետազոտությունների ինստիտուտ. Праверана 5 փետրվարի 2016.(арм.)
  8. Սիմոնյան Հ. Հայոց պատմություն. հիմնահարցեր. — Երևան, 2000. — С. 178.
  9. Պողոսյան Ս. և ուրիշներ. Հայոց պատմություն. — Երևան, 2004. — С. 82. — 160 с.
  10. А. Широкорад. Россия — Англия: неизвестная война, 1857–1907. — Москва, 2003. — С. 22. — 512 с.

  11. Հայկական Հարց Հանրագիտարան. — Երևան.(арм.)

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Арменіі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1885 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі