У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панамароў.
Аркадзь Міхайлавіч Панамароў (1 мая 1912 вёска Інгулка, Мікалаеўскі раён, Мікалаеўская вобласць — 28 снежня 1974) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці.
З 1933 года на камсамольскай, партыйнай рабоце, у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1938 года. З чэрвеня 1941 года на фронце. у партызанах з мая 1942 года: палітрук узвода, са жніўня 1942 камісар, камандзір атрада, у ліпені 1943 — ліпені 1944 гадоў камандзір партызанскай брыгады «Спартак», адначасова з верасня 1943 года сакратар Відзаўскага падпольнага РК КП(б)Б. Пасля вайны на савецкай, гаспадарчай і педагагічнай рабоце. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1958).
Яго імем названа вуліца ў вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна