wd wp Пошук:

Аркадзь Качан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качан. Аркадзь Качан (13 мая 1921 — 4 снежня 1982) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 мая 1921 г. у в. Барсуках Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы у сям’і настаўнікаў Антона і Веры Качаноў.

Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў Маладзечне. Пазней працаваў сакратаром суда ў Глыбокім. Па сканчэнні курсаў каманднага складу Беларускай самааховы ў Лебедзеве каля Маладзечна кіраваў ротай 13-га Беларускага паліцыйнага батальёну СД у Вілейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаў у Германію і трапіў у дывізію «Беларусь», разам з якой пазней здаўся амерыканцам.

Па вайне некалькі гадоў правёў у лагеры для перамешчаных асобаў у Розенгайме. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі, у Сіднеі. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар Беларускага аб’яднання ў Новай Паўднёвай Валіі. Сябра Рады БНР, Беларускага культурна-грамадскага клуба і Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Пры канцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сіднеі. Сталы фундатар беларускіх выданняў і ўстаноў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў бібліятэкі аўстралійскіх універсітэтаў.

Памёр 4 снежня 1982 г. у Сіднеі. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак Роквуд.

Памяць

Зноскі

  1. Кастусь Акула. Памяці Аркадзя Качана

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Руквуд
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе