wd wp Пошук:

Арда Хансан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хансан. Арда Хансан (эст.: Ardo Hillar Hansson; нар. 1958) — эстонскі эканаміст і банкір[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 15 ліпеня 1958 года ў Чыкага.

У 1976—1980 гадах вучыўся ў канадскім універсітэце Брытанскай Калумбіі, атрымаўшы ступень бакалаўра эканомікі. У 1982—1987 гадах навучаўся ў Гарвардскім універсітэцемагістр, кандыдат эканамічных навук. У 1987—1990 гадах працаваў ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі асістэнтам прафесара ў эканамічным дэпартаменце.

У 1990—1996 гадах Хансан быў эканамічным дарадцам урада ў цэнтральных банках Польшчы, Славеніі, Манголіі і Украіны. Адначасна ў 1992—1994 гадах працаваў дарадцам па эканамічных пытаннях прэм’ер-міністра Эстонскай рэспублікі. Цягам аднаго, 1997 года, быў членам кіраўніцтва «Эстонскіх чыгунак». У 1993—1998 гадах — чалец Назіральнага савета Банка Эстоніі. З 1998 па 2011 гады працаваў у Сусветным банку у краінах Балтыі, Польшчы, Югаславіі, Сербіі, Чарнагорыі і Кітаі. З 2012 года кіруе Банкам Эстоніі[3].

Зноскі

  1. https://www.eestipank.ee/ardo-hansson
  2. Ардо Ханссон (Ardo Hansson) Архівавана 11 красавіка 2016.
  3. Ардо Ханссон избран президентом Банка Эстонии Архівавана 13 красавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Эканамісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна «За заслугі перад Літвой»
Катэгорыя·Вучоныя Эстоніі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня